Ісці ў грыбы — праява рэлігійнасці. А пяянне народных песень гарманізуе.

сці ў касцёл або збіраць грыбы

Мы ўсе маем адчуванне святасці. Мне цікавыя навуковыя даследаванні, якія гэта раскрываюць. Эглуце Трынкаўскайце даследавала нашую даўнюю рэлігію, светаадчуванне і шукала яе праяў у сённяшнім жыцці. Тэма яе працы — збіранне грыбоў. Для нас гэта — звычайная рэч, на гэта глядзім па-бытавому. Збіраем грыбы, дзелімся імі адзін з адным. Эглуце на збіранне грыбоў глядзіць глыбей, як на рэлігійнае дзеянне. Яна як прыклад падае сваю бабулю: калі ў нядзелю тая мае выбар — ісці ў касцёл або збіраць грыбы, заўсёды выбірае ісці ў грыбы. Калі бабуля ідзе ў грыбы, зведвае асаблівае пачуццё. Па праўдзе шмат хто з нас гэтае пачуццё ў лесе зведвае, толькі мо не заўсёды ўсведамляе ці называе. Гэтае асаблівае пачуццё святасці — гэта адна з прыкметаў рэлігійных адносінаў з наваколлем. Гэта і цікава, і нечакана, што Э. Трынкунайце нават абараніла доктарскую працу па гэтай тэме. З іншага боку, яна змагла гэта зрабіць, бо была на адлегласці, ужо жыла ў Злучаных штатах, нібыта глядзела збоку, але здолела пазнаць адну з важных практык.

Як вымерыць уздзеянне песні

Цяпер я сама і мой ансамбль [«Кулгрында»] бярэм удзел у даследаванні. Даследуем уздзеянне сутарцінес [шматгалосыя песні] на здароўе людзей. Вымяраем параметры цела выканаўцаў песень — ціск, дыханне. Адно вымярэнне праводзіцца перад пяяннем, другое — пасля. Вынікі гэтага першаснага або пілотнага даследавання з’явяцца праз некалькі месяцаў, мы імі падзелімся. Гэта — толькі пачатак, але будзем вывучаць і ўздзеянне на слухачоў. Пры даследаванні зважаем і на суб’ектыўныя адчуванні, што выканаўца адчувае, калі спявае. Пяюнні адчуваюць гарманізуючае ўздзеянне песні, але пакуль яго не вымяраеш, дык можаш казаць колькі хочаш, што гэта медытацыя, гарманізаванне цела і духа чалавека. Даследаванні пакажуць дакладней.

Зёлкі плюс лазня

Магчымасцяў выкарыстоўваць сваю спадчыну — вельмі шмат, у кожнай галіне такія знойдзем. Скажам, адна з такіх магчымасцяў шырока выкарыстоўваецца — зёлкі. Іх традыцыю мы захавалі. Вельмі мадэрнізаваныя краіны могуць нам у гэтым зайздросціць Яшчэ многія з нашых могуць пайсці ў поле і сабраць тых зёлак, бо мы яшчэ іх ведаем, толькі гэтага не цэнім. Яшчэ я бачу іншую традыцыю, якая адраджаецца, — лазня. У лазнях старыя веды, уся іх філасофія знаходзіць сябе ў сучасным жыцці. У кожнай галіне ёсць багата магчымасцяў, як выкарыстоўваць старыя знакі. Шмат рэчаў забыта, вобразна кажучы, ляжыць па скрынях, але яны ёсць.

Поиск

Журнал Родноверие