Падчас веснавога кірмаша Казюкас па вуліцах Вільні традыцыйна пранеслі статую паганскага бога-каваля — апекуна рамёстваў.
Казюкас — гэта скарочана ад «Казімір». Гэтую статую таксама пранеслі па віленскіх вуліцах.
Літоўцы з «Рамувы» ўжо каторы год сваім удзелам у казюкоўскім шэсці метадычна даводзяць: бог-каваль — вось сапраўдны, ад даўна апякун усякіх рамёстваў і рамеснікаў.
У летапісах гэты бог, як мяркуюць, згадваецца пад перайначаным імем «Тэлявель».
Яго атрыбут — молат. Паводле падання, вялізны молат ушаноўвала адно заходнелітоўскае племя, маючы пляменнае паданне: некалі Сонца было скрадзена, і бог-каваль з дапамогай свайго молата і знакаў задыяка вызваліў Сонца.
Пра гэта таксама разгорнута гаворыць Ёнас Вайшкунас у сваёй кнізе, прысвечанай знойдзенаму ў Беларусі каўшу з тутэйшымі знакамі задыяка.