У студзені з ірландскага ўзбярэжжа фанатыкі скралі статую кельцкага бога мора. Днямі статую знайшлі і неўзабаве вернуць на месца.

Год таму на ўзбярэжжы Паўночнай Ірландыі ўсталявалі трохметровую статую старакельцкага бога мора Мананана (Manannán).

Статуя ўзвышалася над марской затокай на гары Бінвенаг ля мястэчка Лімавэдзі. Менавіта ля Лімавэдзі сто гадоў таму знайшлі вытанчана зроблены залаты човен, які датуецца І-м ст. да н.э. і з’яўляўся атрыбутам культа Мананана.

У студзені злодзеі выламалі металічную постаць з пастамента, які мае форму чоўна. Злачынства было рэлігійна матываваным, злачынцы пакінулі драўляны крыж і на ім надпіс-цытату з Бібліі «Не майце іншых багоў апроч мяне».

21 лютага статуя была знойдзеная скінутай паміж скаламі. Падзенне з вышыні 50 м пашкодзіла богавай постаці патыліцу.

Старыя людзі ў той мясцовасці і пагэтуль, калі мора ўсхвалюецца, кажуць: «Мананан раззлаваўся сёння», а вялікія хвалі называюць «марскімі коньмі Мананана».

Аўтар скульптуры Джон Сутан ужо пачаў рэстаўрацыйныя працы, каб як мага хутчэй усталяваць статую Мананана на яе месцы.

Поиск

Журнал Родноверие