Коўш з задыякальнымі знакамі натхніў літоўскую мастачку Далю Сталаўскене на цыкл працаў.

Мастачка з Малятаў (Molėtai) Даля Сталаўскене (Dalia Stalauskienė) прадставіла цыкл сваіх працаў, натхнёных выявамі знакамітага беларускага каўша з задыякальнымі знакамі.

Д. Сталаўскене намалявала дванаццаць карцінаў, прысвечаных кожнаму з задыякальных знакаў.

На карцінах паралельна прысутныя знакі знакамітага «балцкага сонечнага календара«, якія выяўленыя ў драўлянай кніжцы другой паловы XVII стагодзя, копія якога захоўваецца ў Нацыянальным музеі Літвы.

Серыя працаў Д. Сталаўскене, апроч мастацкай, мае таксама і практычную вартасць: тут побач змешчаныя звыклыя абазначэнні задыякальных сузор’яў і глядач можа лёгка знайсці старажытны тутэйшы знак, які адпавядае яго знаку задыяка.

Наступным крокам па папулярызацыі знакаў традыцыйнага беларуска-літоўскага задыяку можа стаць выраб падвесак-кудмянёў з гэтымі знакамі.

Прысвечаную слыннаму каўшу кнігу летась выдаў знакаміты літоўскі этнаастраном і рэліязнаўца Ёнас Вайшкунас, які ў нядаўнім інтэрвію для Svajksta.by досыць вычарпальна выказаўся наконт таго, «беларускі» коўш ці «літоўскі».

Вясна

Лета

Восень

Зiма

Поиск

Журнал Родноверие